Беларуская Служба

Аб’ём польскай прамысловай вытворчасці вырас на 5,6%

18.10.2019 12:05
Аднак, нягледзячы на гэта, у такіх галінах польскай гаспадаркі, як цяжкая прамысловасці ці будаўніцтва, адчуваецца запавольванне росту.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. xieyuliang / shutterstock

Такія дадзеныя паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. Эканаміст Santander Bank Польшча Гжэгаш Агонэк лічыць, што такі вынік аказаўся лепшым за прагназаваны паказнік.

- Пералік гвалтоўна падскочыў. Гэта добрая навіна, бо на працягу некалькіх месяцаў аб’ём прамысловай прадукцыі ў параўнанні з папярэднім годам нават зніжаўся. Такая тэндэнцыя назіралася ў чэрвені і жніўні. Аднак цяпер маем значна большы рост, чым мы спадзяваліся.

Гжэгаш Агонэк таксама паведаміў, што польскія прадпрыемствы намагаюцца мінімалізаваць наступствы запавольвання гаспадарчага росту ў Заходняй Еўропе, шукаючы рынкі збыту ў іншых частках свету. Аднак, нягледзячы на гэта, у такіх галінах польскай гаспадаркі, як цяжкая прамысловасці ці будаўніцтва, адчуваецца запавольванне росту.

IAR/эж